Бэнэдыкт XVI накіраваў пасланне Каталіцкай акцыі Аргенціны | Друк |
Святы Айцец
06.04.2011 11:58

Каталіцкая акцыя Аргенціны адзначае 80-годдзе. З гэтай нагоды Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да яе ўдзельнікаў.

У пасланні Пантыфік нагадвае, што свецкія асобы, удзельнічаючы праз сакрамэнты хросту і канфірмацыі ў святарскай, прароцкай і каралеўскай місіі Хрыста, пакліканы ўносіць уклад у рост і асвячэнне Касцёла і свету.

«Каб адказна і правільна выконваць сваю місію, неабходна адпаведная дактрынальная і духоўная фармацыя, а таксама належная душпастырская апека», — адзначае Пантыфік.

Каталіцкая акцыя Аргенціны аб’ядноўвае дарослых, моладзь і дзяцей — уцэлым каля 30 тысяч чалавек у 850 парафіях краіны. Акцыя вядзе барацьбу з беднасцю: адкрывае школы ў вёсках, сталовыя для дзяцей, сямейныя кансультацыі, праводзіць заняткі для дзяцей і моладзі, якія знаходзяцца ў складаных жыццёвых сітуацыях, апякуецца людзьмі сталага ўзросту.

 
© 2003-2024 Catholic.by