Голас Папы ў космасе | Друк |
Святы Айцец
26.04.2011 16:59

У сераду 4 мая 2011 г. у 17.30 па італьянскім часе будзе наладжана сувязь з міжнароднай касмічнай станцыяй з нагоды апошняй місіі шатла «Індэвор». Да экіпажа звернецца Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

У гэты час на станцыі будуць знаходзіцца палкоўнік Рабэрто Вітторыа і інжынер Паоло Нэсполі, а таксама іншыя члены карабля.

 
© 2003-2024 Catholic.by