Святы Айцец выказаў спачуванні жыхарам Іспаніі пасля землятрусу | Друк |
Святы Айцец
13.05.2011 14:59

13 мая 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванні жыхарам Іспаніі пасля землятрусу, які адбыўся ў горадзе Лорка на паўднёвым усходзе краіны. У выніку землятрусу моцай 5,2 па шкале Рыхтэра загінулі 9 чалавек, больш за 160 былі паранены, пашкоджаны таксама многія будынкі.

У спачувальнай тэлеграме, адрасаванай ардынарыю дыяцэзіі Картагена ад імя Папы Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, адзначаецца, што Пантыфік моліцца за загінуўшых, а таксама аб Божым суцяшэнні і хрысціянскай надзеі для пацярпелых ад катаклізму.

Папа заклікаў таксама да салідарнасці і братэрскай любові ў дачыненні да асобаў і сем’яў, якія знаходзяцца ў патрэбе.

 
© 2003-2024 Catholic.by