Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: распаўсюджваць сацыяльнае вучэнне Касцёла праз СМІ
Святы Айцец
17.05.2011 17:04

16 мая ў Рыме распачаўся форум арганізаваны Папскай радай «Iustitia et pax», прымеркаваны да 50-годдзя сацыяльнай энцыклікі папы Яна XXIII «Mater et Magistra» («Маці і Настаўніца»).

У сустрэчы пад дэвізам «Справялівасць і глабалізацыя: ад „Mater et Magistra“ да „Caritas in Veritate”» прымаюць удзел каля 200 экспертаў з розных краін свету.

У гэты ж дзень Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў сустрэчы. Падчас аўдыенцыі Святы Айцец нагадаў аб ролі свецкіх у рэалізацыі прынцыпаў сацыяльнага вучэння Касцёла, якія «павінны быць не проста пасіўнымі карыстальнікамі, але актыўнымі дзеячамі, каштоўнымі супрацоўнікамі сваіх пастыраў, дзякуючы свайму вопыту, атрыманаму ў розных спецыфічных сферах».

Паводле інфармацыі Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што «сучаснае сацыяльнае пытанне — гэта пытанне сусветнай сацыяльнай справядлівасці».

Нягледзячы на разнастайныя шматлікія выклікі свету Святы Айцец заклікаў да распаўсюджвання сацыяльнага вучэння Касцёла праз дзейнасць культурных устаноў, адукацыйных праграм і катэхез у парафіях, а таксама праз сродкі масавай камунікацыі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.