Бэнэдыкт XVI адзначыць 60-ю гадавіну святарскіх пасвячэнняў | Друк |
Святы Айцец
27.05.2011 14:40

29 чэрвеня 2011 г. спаўняецца 60 год са дня святарскага пасвячэння Ёзафа Ратцынгера. З гэтай нагоды Кангрэгацыя па справах Духавенства арганізуе ў Рыме 60-гадзінную адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, прысвечаную малітве за святарскія і манаскія пакліканні.

У сваю чаргу Ватыканскі манетны двор выдасць да гэтага юбілею спецыяльную манету наміналам у 10 еўра.

Святарскае пасвячэнне будучага Папы адбылося 29 чэрвеня 1951 г. у катэдры ў Фрайзінгу (Германія).

 
© 2003-2024 Catholic.by