Пантыфік прыме дэлегацыю з Канстанцінопальскага Патрыярхату | Друк |
Святы Айцец
22.06.2011 15:48

28 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец сустрэнецца з дэлегацыяй Канстанцінопальскага Патрыярхату. Ва ўрачыстасць свв. апосталаў Пятра і Паўла члены дэлегацыі прымуць удзел у літургіі.

Дэлегацыя з Канстанцінопаля сустрэнецца таксама са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам і прадстаўнікамі гэтага ватыканскага ведамства.

Традыцыя падобных візітаў паходзіць з 1969 г.

 
© 2003-2024 Catholic.by