Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: трэба адмовіцца ад дзёрзкасці і гвалту
Святы Айцец
04.07.2011 12:02

Агульная аўдыенцыя Святога Айца Бэнэдыкта XVI для вернікаў, прысутных на плошчы Св. Пятра ў Рыме, адбылася 3 ліпеня 2011 г. У прамове Папа адзначыў, што і сёння Езус дапамагае кожнаму «знайсці сэнс жыцця і мэту існавання».

«„Прыйдзіце да Мяне ўсе, спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі“ (Мц 11, 28–30). Калі Езус падарожнічаў па дарогах Галілеі, прапаведуючы Божае Валадарства і аздараўляючы шматлікіх хворых, спачуваў натоўпам, таму што яны былі знясіленыя і пакінутыя, як авечкі без пастыра (пар. Мц 9, 35–36)», — цытуе словы Папы Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

«Гэты погляд Езуса, здаецца, дасягае нашых часоў, нашага свету. І сёння Ён спыняецца на шматлікіх людзях, прыгнечаных цяжкімі ўмовамі жыцця і пазбаўленых важных арыенціраў, дапамагае знайсці сэнс жыцця і мэту існавання», — працягваў Бэнэдыкт XVI.

«Сапраўдным лекам для ран чалавецтва, як матэрыяльных, такіх як голад і несправядлівасць, так і псіхалагічных і маральных, выкліканых ілжывым дабрабытам, з’яўляецца правіла жыцця, заснаванае на братэрскай любові, крыніца якой — любоў Божая, — падкрэсліў Святы Айцец. — Таму трэба адмовіцца ад жыцця ў дзёрзкасці і гвалце, якія выкарыстоўваюцца для атрымання ўсё большай і большай улады, каб забяспечыць сабе поспех любой цаной».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.