Пантыфік звернецца да тэлегледачоў Германіі | Друк |
Святы Айцец
05.07.2011 15:50

17 верасня 2011 г., напярэдадні пастырскага візіту ў Германію, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI правядзе праграму «Слова на нядзелю» на першым канале нямецкага тэлебачання. У ёй Пантыфік падзеліцца разважаннямі да нядзельнай літургіі слова.

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, упершыню падобная перадача адбылася ў 1987 г. з удзелам Яна Паўла ІІ.

 
© 2003-2024 Catholic.by