Паміж Ватыканам і Малайзіяй наладжаны дыпламатычныя адносіны | Друк |
Святы Айцец
18.07.2011 17:12

Апостальская Сталіца і Малайзія зацвердзілі ўстанаўленне дыпламатычных адносінаў. Аб гэтым адзначаецца ў паведамленні, апублікаваным пасля сустрэчы Святога Айца з прэм’ер-міністрам Малайзіі Наджыба тун Разакам.

Сустрэча адбылася 18 ліпеня 2011 г. у рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа. Малайзія стала 179 краінай, якая падтрымлівае адносіны з Ватыканам.

Падчас сустрэчы абодва бакі абмеркавлі палітычную і грамадскую сітуацыю ў свеце, асабліва на азіяцкім кантыненце, адзначаючы важнасць міжрэлігійнага і міжкультурнага дыялога для ўстанаўлення спакою, справядлівасці і ўзаемапаразумення паміж людзьмі.

 
© 2003-2024 Catholic.by