Візіт Бэнэдыкта XVI у Германію пройдзе пад знакам экуменізму | Друк |
Святы Айцец
20.07.2011 17:13

Прэс-служба Апостальскай Сталіцы апублікавала праграму візіту папы Бэнэдыкта XVI у Германію, які адбудзецца 22–25 верасня 2011 г. Галоўнымі пунктамі афіцыйнага візіту Святога Айца на яго радзіму стануць літургіі з удзелам тысяч вернікаў, сустрэчы з палітыкамі ў Берліне, з прадстаўнікамі Евангельскіх Касцёлаў у Эрфурце, а таксама з біскупамі і вернікамі ў Фрыбургу.

Запланаваны таксама сустрэчы з прадстаўнікамі мусульманаў, яўрэяў і з праваслаўнымі. Пантыфік таксама наведае месцы, звязаныя з жыццём Марціна Лютэра.

 
© 2003-2024 Catholic.by