Музычны падарунак для Святога Айца | Друк |
Святы Айцец
10.08.2011 12:56

Выкананне твораў Іагана Себасцьяна Баха стала музычным падарункам да 60-годдзя святарства папы Бэнэдыкта XVI і яго брата Георга Ратцынгера. Святарскае пасвячэнне яны атрымалі ў адзін дзень — 29 чэрвеня 1951 г. у катэдры Фрайзінга.

Канцэрт адбыўся 9 жніўня ў папскай рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа, дзе цяпер знаходзіцца Святый Айцец.

Творы Баха выканалі два салісты і ансамбль «Новыя сязоны» на чале з Альбрэхтам Маерам. На думку музыкі, «галоўная ідэя кантат Баха — гэта заўсёды праслаўленне Бога».


 
© 2003-2024 Catholic.by