Бэнэдыкт XVI: літургія — справа Бога, а не чалавека | Друк |
Святы Айцец
24.08.2011 11:10

«Літургію неабходна цэлебраваць так, каб падкрэсліваць у першую чаргу дзеянне Бога, і тады яна зможа стаць катэхезай, у якой сам Бог будзе навучаць і выхоўваць вернікаў», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у пасланні да ўдзельнікаў 62-га Усеітальянскага літургічнага тыдня.

Гэты пяцідзённы кангрэс штогод праходзіць у адной з дыяцэзій Італіі. Сёлета ўдзельнікаў прымае Трыест, а тэма кангрэса гучыць: «Літургія як крыніца катэхізацыі».

Дадзенай тэматыцы прысвечана пасланне, якое ад імя Папы перадаў удзельнікам сустрэчы Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ. У пасланні Пантыфік падкрэслівае, што катэхетычны аспект літургіі варта разглядаць у перспектыве абсалютнага прыярытэту Бога. Літургію нельга зводзіць толькі да людскога вымярэння, бо літургія — гэта не справа чалавека, але Бога. Менавіта ў літургіі становіцца адчувальнай Яго прысутнасць.

Як патлумачыў кардынал Бэртонэ, літургістам патрэбна належная тэалагічна-пастырская падрыхтоўка, каб правільна разумелі літургію, у адпаведнасці з навучаннем Касцёла.

 
© 2003-2024 Catholic.by