Святы Айцец павіншаваў Украіну з 20-годдзем незалежнасці | Друк |
Святы Айцец
24.08.2011 15:42

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI павіншаваў украінцаў з гадавінай незалежнасці краіны. Словы прывітання ўкраінскаму народу перадаў Пантыфік праз пілігрымаў, што 24 жніўня 2011 г. прыбылі на агульную аўдыенцыю ў Кастэль Гандольфа.

«Ад усяго сэрца віншую пілігрымаў з Украіны, якія менавіта сёння святкуюць дваццатую гадавіну незалежнасці сваёй дзяржавы, гісторыя і культура якой глыбока пазначана хрысціянскімі каштоўнасцямі! — павіншаваў Святы Айцец. — Дарагія сябры, жадаю, каб гэтая важная гадавіна абудзіла ў вас і вашых суграмадзянаў жывое імкненне заўсёды дзейнічаць у інтарэсах справядлівасці, міру і агульнага дабра».

 
© 2003-2024 Catholic.by