Папа асудзіў тэракт у Нігерыі | Друк |
Святы Айцец
29.08.2011 15:19

Святы Айцец выказаў глыбокае спачуванне з прычыны тэрарыстычнага нападзення на будынак ААН у Абуджы (Нігерыя), у выніку якога загінула 18 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні.

У тэлеграме Прэзідэнту Нігерыі Гудлаку Джонатану і Генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну Бэнэдыкт ХVI выказаў глыбокае спачуванне, а таксама заклікаў тых, хто «выбраў смерць і насілле», абраць на сваім шляху «жыццё і дыялог».

У тэлеграме Пантыфік запэўнівае аб сваіх малітвах за загінуўшых і моліцца аб сіле і мужнасці для параненых і тых, хто смуткуе з прычыны страты сваіх блізкіх.

 
© 2003-2024 Catholic.by