Пантыфік: музыка можа перадаць веру | Друк |
Святы Айцец
01.09.2011 13:37

Увечары 31 жніўня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI праслухаў канцэрт, які прысвяціў яму вядомы кіраўнік Папскага хору Сікстынскай капэлы кардынал Даменіко Барталуччы. Канцэрт адбыўся ў дворыку Апостальскага палаца ў Кастэль Гандольфа.

Пасля канцэрта ў кароткай прамове Пантыфік звярнуў увагу на тое, што музыка з’яўляецца момантам разважання і малітвы, што вядзе чалавека да адчування гармоніі неба.

«Музыка, асабліва сакральная, якая выплывае з веры, здольная перадаць веру», — адзначыў Папа, дзякуючы кампазітару і выканаўцам.

 
© 2003-2024 Catholic.by