Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI павіншаваў яўрэяў з надыходзячымі святамі
Святы Айцец
29.09.2011 15:57

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI cкіраваў віншаванні яўрэйскай супольнасці з нагоды надыходзячых святаў Новага года (Рош Ха-Шана), Дня паяднання (Ём Кіппур), і свята шатроў (Суккот). Тэлеграму Папа скіраваў на імя Рыкарда ды Сэньі, галоўнага рабіна Рыма.

У віншавальным лісце Святы Айцец пажадаў, каб надыходзячыя святы «былі нагодай для шматлікіх благаславенстваў ад Спрадвечнага і крыніцай бясконцай ласкі».

«Няхай ва ўсіх нас узрастае жаданне пашыраць справядлівасць і мір у  свеце, які так патрабуе сапраўдных сведкаў праўды, — чытаем у віншаванні. — Няхай Бог у сваёй дабрыні клапоціцца пра яўрэйскую супольнасць і дазволіць нам усім паглыбіць сяброўства паміж намі ў Рыме і паўсюль, ва ўсім свеце».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.