Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец наведаў Калабрыю
Святы Айцец
10.10.2011 13:20

У нядзелю 9 кастрычніка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў з пастырскім візітам Калабрыю — дастаткова праблемны рэгіён Італіі. Важнейшай праблемай тут з’яўляецца ўплыў мафіі і звязаная з гэтым карупцыя.

Святая Імша, якую ўзначаліў Папа, і малітва «Анёл Панскі» адбыліся на тэрыторыі індустрыяльнага цэнтру. У гаміліі Пантыфік звярнуўся да тэксту нядзельнага Евангелля пра вяселле і запрошаных гасцей. Такімі гасцямі, запрошанымі Богам на вяселле, з’яўляецца кожны з нас.

«Бог вельмі шчыры да нас: прапануе сваё сяброўства, дары, радасць, але мы часта не прымаем яго словы, дэманструем сваю зацікаўленасць іншымі рэчамі, ставім на першае месца матэрыяльныя патрэбы і нашы інтарэсы».

Папа адзначыў, што, нягледзячы на адмаўленне гасцей прыйсці на вяселле, Бог не губляе сваёй шчырасці і пасылае слугаў запрасіць на свята іншых людзей — бедных і пакінутых. Святы Айцец засяродзіў увагу на тым, што Бог меў толькі адно патрабаванне — апрануць вясельную вопратку. Бэнэдыкт XVI нагадаў, што св. Грыгорый Вялікі, калі тлумачыў гэты фрагмент, адзначыў, што вера чалавека адкрыла яму дзверы на вяселле, але яму не хапала самага галоўнага — вясельнай вопраткі — гэта значыць любові і міласэрнасці.

Як адзначае Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Святы Айцец дадаў, што прыехаў раздзяліць з вернікамі дыяцэзіі іх радасці і надзеі, цяжкасці і абавязкі, ідэалы і чаканні. Пантыфік звярнуў увагу на галоўныя праблемы рэгіёна: беспрацоўе і крымінальную абстаноўку, і заклікаў вернікаў Калабрыі не губляць аптымізму і з любоўю працаваць для дабра бліжніх і ўсяго грамадства.

Святы Айцец сустрэўся таскама з біскупамі рэгіёну і наведаў картузіянскі манастыр у Сэрра Сан Бруно.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.