Прэм’ер-міністр Ізраіля падарыў Бэнэдыкту XVI аліўкавае дрэва | Друк |
Святы Айцец
20.10.2011 11:07

У Ватыканскіх садах 26 кастрычніка 2011 г. будзе пасаджана аліўкавае дрэва — парадунак Святому Айцу ад прэм’ер-міністра Ізраіля Беньяміна Нетаньяху. Гэты дар стане сімвалам прыязных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Ізраілем, а таксама выразам імкнення апошняга да жыцця ў міры з іншымі дзяржавамі і рэлігіямі, — паінфармаваў пасол Ізраіля пры Апостальскай Сталіцы Мардэхай Леві.

Аліўкаваму дрэву, якое будзе пасаджана ў Ватыканскіх садах, 200 гадоў.

 
© 2003-2024 Catholic.by