Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа да пасла Германіі пра абарону чалавечых каштоўнасцяў
Святы Айцец
09.11.2011 15:37

Абарона чалавечых каштоўнасцяў — галоўная тэма паслання Святога Айца Бэнэдыкта XVI новаму паслу Германіі ў Апостальскай Сталіцы Рэйнхарду Швэппе. У пасланні Папа ўказаў і на служэнне Касцёла ў свеце.

«Касцёл удасканальвае веру грамадства, — адзначыў Святы Айцец. — Гэтая дзейнасць, натуральна, не вычэрпвае ролі Каталіцкага Касцёла. Ён усведамляе, што праз веру абвяшчае праўду аб чалавеку і тым самым абавязаны падтрымліваць каштоўнасці, якія па сваёй сутнасці важныя для чалавека незалежна ад паасобных культур».

«Таму Касцёл адрознівае спецыфічныя праўды веры і праўды разумовыя, якія даступныя ўсім людзям і на якія ён адкрыты, — падкрэсліў Пантыфік. — Гэтыя агульначалавечыя каштоўнасці сталі падставай існавання з 1949 г. нямецкай Канстытуцыі і стварэння Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна пасля ІІ Сусветнай вайны».

Як адзначае Пантыфік, калі гаворка ідзе пра годнасць чалавека, Касцёл лічыць сваім абавязкам падтрымліваць праўды і каштоўнасці, агульныя для ўсяго грамадства. Па словах Папы, «грамадства з’яўляецца сапраўды чалавечым, калі забяспечвае годнасць кожнай асобы ад зачацця да натуральнай смерці».

Святы Айцец указаў таксама на матэрыялістычныя і геданістычныя тэндэнцыі, якія распаўсюджваюцца найперш у краінах Захаду, а асабліва на палавую дыскрымінацыю жанчын. «Адносіны, якія не забяспечваюць роўную годнасць мужчыны і жанчыны, з’яўляюцца цяжкай правіннасцю супраць чалавецтва. Надышоў час, каб рашуча абмежаваць прастытуцыю і парнаграфію, і ў гэта ўключыцца Апостальская Сталіца, як і Касцёл у Германіі», — дадаў Папа.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.