Святы Айцец: Афрыка — гэта «духоўныя лёгкія» свету | Друк |
Святы Айцец
18.11.2011 16:30

«Духоўнымі лёгкімі» свету Святы Айцец Бэнэдыкт XVI назваў афрыканскі кантынент у размове з журналістамі на борце самалёта. 18 лістапада Пантыфік накіраваўся ў трохдзённае пастырскае падарожжа ў Бенін.

Святы Айцец адзначыў, што сёння ўвесь свет перажывае сур’ёзныя цяжкасці і праблемы. У Афрыцы ж можна знайсці гуманізм і рэсурсы жыцця, на якія можна разлічваць. Таму можна сказаць, што яна з’яўляецца «духоўнымі лёгкімі» свету.

Папа нагадаў, што сам з’яўляецца сведкам значных зменаў за апошнія паўстагоддзя. У гэты перыяд каланіялізм рухнуў, і асобныя краіны атрымалі незалежнасць. «Такі прагрэс таксама звязаны з цяжкасцямі і гэта адносіцца і да Афрыкі», — падкрэсліў Бэнэдыкт XVI.

На яго думку, у дачыненні да гэтага кантынента неабходны не толькі добрыя намеры, але і мужнасць, пераадольванне абмежаванняў, а таксама ўменне не толькі браць, але і даваць.

 
© 2003-2024 Catholic.by