Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане адбудзецца пасяджэнне Міжнароднай тэалагічнай камісіі
Святы Айцец
22.11.2011 09:58

З 28 лістапада па 2 снежня 2011 года ў Ватыкане адбудзецца пасяджэнне Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Плануецца, што ўдзельнікі абмяркуюць метадалогію сучаснай тэалогіі і яе перспектывы, пытанне монатэізму і значэнне сучаснага навучання Касцёла ў кантэксце ўсяго каталіцкага навучання.

Міжнародная тэалагічная камісія — гэта дарадчы орган Кангрэгацыі веравучэння. Камісіяй, якая ўзнікла ў 1969 г., кіруе кардынал Уільям Левада. Цяпер у яе склад уваходзяць 30 членаў, сярод якіх 17 еўрапейцаў, 6 жыхароў амерыканскга кантынента, 4 прадстаўнікі Азіі, 2 афрыканцы і 1 аўстраліец. Члены камісіі абіраюцца на 5 гадоў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.