Кніга Святога Айца для дзяцей выйшла ў Італіі | Друк |
Святы Айцец
22.11.2011 16:54

У Італіі выйшла кніга для дзяцей, якая складаецца з фрагментаў прамоў Бэнэдыкта XVI аб жыцці Найсвяцейшай Панны Марыі і асноўных літургічных святах, звязаных з Маці Божай. Называецца яна «Марыя. Мама Езуса».

«Чытаючы кнігу, можна даведацца, што мама Езуса хоць і была беззаганна зачатая, заставалася цалкам падобнай да нас: яна перажывала моманты радасці і пакутаў, шчасця і цяжкасцяў, але заўсёды давярала Богу. І гэта адрознівае і робіць жыццё прыгожым і годным», — піша Бэнэдыкт XVI.

Як адзначае Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, прамовы Святога Айца ў гэтай кнізе прадстаўлены ў вельмі лёгкай і зразумелай дзя дзяцей форме. Папа вучыць маладых чытачоў заўсёды памятаць, што сапраўдную радасць прыносяць не рэчы, а Бог.

 
© 2003-2024 Catholic.by