Бэнэдыкт XVI: мучанікі — прыклад свабоды ад кампрамісаў і эгаізму | Друк |
Святы Айцец
01.12.2011 12:44

«Сведчанні і сведкі. Месцы мучаніцтва і вялікія вернікі» — на такую тэму разважалі 30 лістапада 2011 г. у Рыме члены XVI Адкрытага пасяджэння Папскіх акадэмій. У звароце да ўдзельнікаў Бэнэдыкт XVI адзначыў, што Евангелле перадаецца праз жывое сведчанне вернікаў. І гэта пацвярджаюць шматлікія даследаванні ў сферы археалогіі, гісторыі мастацтва і архітэктуры.

«Калі прыгледзецца да прыкладаў мучанікаў, адважных сведкаў старажытнага хрысціянства, а таксама шматлікіх сведкаў нашых часоў, у іх можна ўбачыць глыбока свабодных людзей: свабодных ад кампрамісаў і эгаістычных прывязанасцяў, якія ўсведамляюць важнасць і прыгажосць уласнага жыцця і менавіта таму здольныя любіць Бога і братоў гераічна, ставячы перад сабой высокую планку хрысціянскай святасці», — падкрэсліў Пантыфік. Аб гэтым паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

 
© 2003-2024 Catholic.by