Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI нагадвае хворым пра сутнасць сакрамэнтаў
Святы Айцец
09.02.2012 15:27

Сакрамэнту намашчэння хворых прысвяціў пасланне на XX Сусветны дзень хворага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Сёлета ён пройдзе 11 лютага пад дэвізам «Устань, ідзі; вера твая ўратавала цябе» (пар. Лк 17, 19).

У пасланні Святы Айцец заклікае хворых і церпячых убачыць у веры своеасаблівы якар і падкрэслівае, што той, хто верыць, ніколі не будзе самотным. Па прыкладзе Езуса хрысціяне пакліканы дапамагаць іншым у духоўных і матэрыяльных цярпеннях.

Своеасаблівымі лекамі ад хваробаў Пантыфік назваў сакрамэнты пакаяння і намашчэння хворых, а іх натуральным дапаўненнем —эўхарыстычную Камунію. Гэтыя сакрамэнты, на думку Папы, паказваюць сціслую сувязь паміж фізічным здароўем і аздараўленнем душы.

Пантыфік кажа, што той, хто ў хваробе кліча Пана, упэўнены, што Божая любоў ніколі яго не пакіне, а любоў Касцёла не падмане. У сакрамэнце паядання, у леку споведзі ўчынены грэх не пераўтвараецца ў адчай, але сустракае любоў, якая прабачае і перамяняе. Таму хвіліна цярпення, замест таго, каб быць часам роспачы, можа стаць часам ласкі, каб глыбей увайсці ў сябе і нанава пераасэнсаваць жыццё.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.