Ватыкан падтрымае сацыяльныя ініцыятывы Касцёла ў Перу | Друк |
Святы Айцец
12.01.2012 13:34

Апостальская Сталіца падтрымае сацыяльныя ініцыятывы Касцёла ў Перу. Аб гэтым паведаміў старшыня Папскай рады «Cor Unum» кардынал Робэр Сара падчас візіту ў гэтую лацінаамерыканскую краіну.

На думку ватыканскага іерарха, намаганні Касцёла ў сферы сацыяльнага душпастырства ў Перу прыемна здзіўляюць і заслугоўваюць падтрымкі. Адначасова кардынал падкрэсліў, што дабрачынная дапамога патрабуе супрацоўніцтва з тымі, каму яна аказваецца, асабліва калі справа датычыць выхавання маладога пакалення ў Божай любові.

 
© 2003-2024 Catholic.by