Святы Айцец заахвочвае дапамагаць тым, хто церпіць ад маразоў | Друк |
Святы Айцец
09.02.2012 11:52

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікае да салідарнасці і вялікадушнасці ў адносінах да ахвяраў маразоў, якія абрынуліся на Еўропу. Аб гэтым Папа казаў падчас агульнай аўдыенцыі ў сераду 8 лютага 2012 г.

«Дарагія браты і сёстры! У мінулыя тыдні на некаторыя рэгіёны Еўропы абрынулася хваля маразоў, што стварае значныя клопаты і вялізныя перашкоды, — адзначыў Святы Айцец. — Жадаю выказаць маю блізкасць у адносінах да асобаў, якіх закранула няшчасце непагадзі, заахвочваючы адначасова да малітвы за ахвяраў і іх сем’і».

Папа заахвоціў да салідарнасціі адданай дапамозе асобам, якія пакутуюць ад маразоў.

 
© 2003-2024 Catholic.by