Бэнэдыкт XVI у чарговы раз заклікае спыніць насілле ў Сірыі | Друк |
Святы Айцец
13.02.2012 10:25

«З вялікім неспакоем сачу за драматычнымі і ўсё больш частымі выпадкамі насілля ў Сірыі», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» ў нядзелю 12 лютага 2012 г. Пантыфік заклікаў спыніць насілле ў гэтай краіне.

Папа запэўніў у сваёй малітве за ахвяраў, якіх апошнім часам становіцца ўсё больш і сярод якіх ёсць дзеці, за параненых і ўсіх тых, хто адчувае на сабе трывожныя наступствы канфлікту.

«Таму зноў настойліва заклікаю пакласці канец гвалту і кровапраліццю. Заклікаю ўсіх, перш за ўсё палітычныя ўлады Сірыі, стаць на шлях дыялога, паяднання і актыўнага ўдзелу ў справе спакою. Існуе пільная неабходнасць адказаць на законныя спадзяванні розных слаёў народа, а таксама на пажаданні міжнароднай супольнасці, якая клапоціцца пра агульнае дабро грамадства і рэгіёну», — заклікаў Святы Айцец.

 
© 2003-2024 Catholic.by