Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Зацверджаны бюджэт Апостальскай Сталіцы і Ватыкана на 2012 год
Святы Айцец
17.02.2012 11:03

Рада кардыналаў зацвердзіла бюджэты Апостальскай Сталіцы і Ватыкана на 2012 год. Пасяджэнне рады па арганізацыйных і эканамічных пытаннях, што праходзіла 14–15 лютага 2012 г. у Ватыкане, узначальваў Дзяржсакратар кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

Арцыбіскуп Джузэпэ Версальдзі, старшыня Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы, паведаміў аб зменах у працы гэтай службы ў адпаведнасці з новымі эканамічнымі палажэннямі. У паведамленні таксама адзначаецца, што Губернатарства Ватыкана мае адносную эканамічную незалежнасць, якая дазваляе забяспечваць унутраныя патрэбы дзяржавы.

Яе паведамляе Ватыканскае радыё, кардыналы выказалі задавальненне аптымістычным прагнозам адносна прафіцытнасці бюджэту, выказаўшы, аднак, заклапочанасць сітуацыяй, выкліканай сусветным эканамічным крызісам, што можа паўплываць на эканамічны стан Апостальскай Сталіцы і Ватыкана. Гэта асабліва небяспечна, паколькі крыніцай іх даходаў з’яўляюцца добраахвотныя ахвяраванні вернікаў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.