Ватыкан заклікае спыніць насілле ў Сірыі | Друк |
Святы Айцец
01.03.2012 14:51

Выступаючы перад удзельнікамі XIX сесіі Рады ААН па правах чалавека на тэму сітуацыі ў Сірыі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН арцыбіскуп Сільвана Тамазі нагадаў заклік Папы аб неабходнасці тэрміновага спынення праліцця крыві і салідарнасці з ахвярамі насілля.

«Не можам паддавацца логіцы насілля; ніколі не позна адступіць ад яе», — адзначыў дыпламат. Іерарх таксама падкрэсліў, што, імкнучыся да спаўнення сваіх законных спадзяванняў, сірыйцы не могуць забыць шматвяковую спадчыну суіснавання ў згодзе розных этнічных і рэлігійных груп краіны.

 
© 2003-2024 Catholic.by