Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: крыж Хрыста — кульмінацыя Яго місіі
Святы Айцец
20.03.2012 11:05

18 сакавіка 2012 г. перад традыцыйнай нядзельнай малітвай «Анёл Панскі» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў рэгулярна прыступаць да сакрамэнту споведзі, каб «атрымаць прабачэнне і зрабіць шлях да навяртання больш інтэнсіўным».

«На нашым шляху да Вялікадня мы дасягнулі чацвёртую нядзелю Вялікага посту, які з’яўляецца шляхам з Езусам праз „пустыню”, г.зн. часам на больш уважлівае слуханне голаса Бога і распазнанне спакусаў, якія прамаўляюць унутры нас, — адзначыў Папа. — На даляглядзе гэтай пустыні бачны крыж. Езус ведаў, што крыж з’яўляецца кульмінацыяй Яго місіі. Сапраўды, крыж Хрыста — гэта вяршыня любові, якая дае збаўленне».

Пантыфік патлумачыў, што Езус быў узвышаны на крыжы, каб кожны, хто стане перад абліччам смерці з прычыны граху, мог звярнуцца да Хрыста і быць збаўленым.

«Калі бясконцая міласэрнасць Бога, які аддаў свайго адзінага Сына дзеля нашага адкуплення, вялікай з’яўляецца і наша адказнасць: кожны павінен прызнаць сябе хворым, каб аздаравіцца; кожны павінен паспавядацца са сваіх грахоў, каб Божае прабачэнне, падараванае праз крыж, магло мець эфект у жыцці і сэрцы», — прыводзіць словы Бэнэдыкта XVI Ватыканскае радыё.

«Чалавек любіць цемру больш, чым святло, бо яго „атакуюць“ яго грахі. Але толькі праз адкрыццё на святло і толькі праз шчырую споведзь у грахах перад Богам можна знайсці сапраўдны спакой і сапраўдную радасць. Важна рэгулярна прыступаць да сакрамэнту споведзі, асабліва падчас Вялікага посту, каб атрымаць прабачэнне Пана і зрабіць наш шлях да навяртання больш інтэнсіўным», — дадаў Святы Айцец.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.