Штодня Пантыфік моліцца ў інтэнцыі плённага падарожжа ў Лацінскую Амерыку | Друк |
Святы Айцец
21.03.2012 12:08

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI штодня моліцца на ружанцы перад абразом Маці Божай Гвадэлупскай. Такім чынам Пантыфік рыхтуецца да візіту ў Лацінскую Амерыку.

На думку кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, папскае падарожжа ў Мексіку будзе вельмі плённым. Насельніцтва гэтай краіны вядома сваёй верай. Хоць абапіраецца яна на народную пабожнасць, аднак вельмі трывалая. Праблемай, на думку святара, застаецца яе ўжыванне пры вырашэнні галоўных пытанняў штодзённасці. У Мексіцы гэта, між іншым, праблемы насілля і грахі супраць запаведзі «Не забівай».

23-е замежнае падарожжа Святога Айца Бэнэдыкта XVI пройдзе з 23 па 29 сакавіка гг. Пантыфік пабывае ў Мексіцы і на Кубе.

 
© 2003-2024 Catholic.by