Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: уваскрасенне Пана застаецца таямніцай
Святы Айцец
10.04.2012 10:36

У Велікодны панядзелак 9 красавіка 2012 г. перад малітвай «Regina Caeli» Святы Айцец прамовіў да вернікаў у летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа, куды прыехаў на кароткі адпачынак пасля Вялікага тыдня.

«Велікодны панядзелак (у большасці краінах Еўропы — выхадны дзень) з’яўляецца для многіх часам загарадных пікнікоў ці абмену візітамі, аднак нельга забываць пра самае галоўнае ў велікодных урачыстасцях — факце ўваскрасення Хрыста, які з’яўляецца асновай нашай веры», — адзначыў Бэнэдыкт XVI. Папа заклікаў прысутных перачытаць евангельскія фрагменты пра сустрэчы з Уваскрослым.

«Само ўваскрасенне не было апісана ў Евангеллі, — працягваў Папа, — яно застаецца таямніцай, але не таму, што было недастаткова рэальным, а таму, што было скрытым, няўлоўным для нашых пазнавальных здольнасцяў. Яго можна параўнаць з яскравай успышкай святла, на якую нельга глядзець, бо можна страціць зрок».

Папа дадаў, што ва ўсіх евангельскіх аповедах пра Уваскрослага Хрыста, як і пра Яго пакуты і смерць, значная роля адводзіцца жанчынам. У тыя часы ў Ізраэлі сведчанне жанчын не мела афіцыйнай юрыдычнай моцы. Аднак гэтыя жанчыны ўступілі ў асаблівыя зносіны з Богам, і гэтыя зносіны маюць фундаментальнае значэнне для хрысціянскай супольнасці.

«Узнёслым і ўзорным прыкладам адносінаў з Езусам, асабліва ў Яго Пасхальнай таямніцы, з’яўляецца Марыя. Менавіта праз перамяняючую дзейнасць Пасхі яе Сына Панна Марыя стала таксама Маці Касцёла, а значыць кожнага верніка і ўсёй супольнасці», — падкрэсліў Святы Айцец.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.