Ізноў разглядаецца пытанне цэлебрацыі літургіі Неакатэхуменальнага шляху | Друк |
Святы Айцец
12.04.2012 10:37

У другой палове красавіка Кангрэгацыя Веравучэння на сваёй звычайнай пленарнай сесіі павінна будзе вырашыць пытанне цэлебрацыі Эўхарыстыі ў рамках руху «Неакатехуменальны шлях».

Пытанні будуць датычыць адпаведнасці цэлебрацыі такой літургіі з дэкрэтам, прынятым Папскай радай па справах свецкіх у канцы студзеня 2012 года. Згодна з ім, такая Імша павінна быць адкрытай для ўсіх і не аддзяляцца ад парафіяльнай супольнасці.

Як сцвярджае італьянскі ватыканіст Сандра Магістр, аб праблемах, звязаных з неакатэхуменальнымі цэлебрацыямі, Святому Айцу паведаміў кардынал Райнэр Марыя Воэлькі з Берліна.

 
© 2003-2024 Catholic.by