Бэнэдыкт XVI павіншаваў з Вялікаднем Усходнія Касцёлы і Праваслаўныя Цэрквы | Друк |
Святы Айцец
17.04.2012 11:20

У дні святкавання Вялікадня па Юліянскім календары 15 красавіка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся да кіраўнікоў Усходніх Каталіцкіх Касцёлаў і Праваслаўных Цэркваў са спецыяльным пасланнем.

У пасланні Пантыфік адзначае, што ўваскрасенне Хрыста з’яўляецца крыніцай надзеі для ўсяго чалавецтва, бо даказвае, што апошнім словам людскога існавання з’яўляецца не смерць, а жыццё.

«Сучасныя хрысціяне закліканы абвяшчаць Добрую Навіну людзям нашай эпохі. А прагучыць яна больш упэўнена тады, калі ўсе хрысціяне будуць абвяшчаць яе разам», — чытаем у дакуменце.

Папа спадзяецца, што добрая вестка Вялікадня, адноўленая ў сумесным сведчанні веры і любові, дапаможа хрысціянам умацавацца ў веры і надзеі.

 
© 2003-2024 Catholic.by