Бэнэдыкт XVI стаў галоўным героем дзіцячай кнігі | Друк |
Святы Айцец
18.04.2012 12:08

З нагоды 85-годдзя Святы Айцец Бэнэдыкт XVI атрымаў незвычайны падарунак: кнігу для дзяцей, у якой галоўным героем з’яўляецца сам Пантыфік. Аўтар кнігі і ілюстратар — расійская мастачка Наталля Царкова.

Ідэя напісаць падобную кнігу прыйшла глыбока веруючай праваслаўнай мастачцы падчас прагулкі па садах у летняй папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.

Кніга «Сакрэт невялікай сажалкі» была апублікавана ў Ватыканскім выдавецтве  «Liberia Editrice Vaticana». У ёй аўтар і ілюстратар выкарыстала сярэднявечную каліграфію.

 
© 2003-2024 Catholic.by