Мерапрыемствы з удзелам Святога Айца на бліжэйшы час | Друк |
Святы Айцец
23.04.2012 14:24

Апостальская Сталіца паведаміла аб запланаваных мерапрыемствах на бліжэйшыя некалькі месяцаў з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Вядома, што 13 мая Папа накіруецца з пастырскім візітам у горад Арэццо, а праз два тыдні, 1—3 чэрвеня, прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мілане.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, 29 красавіка, у Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях, у базыліцы св. Пятра Бэнэдыкт XVI удзеліць святарскія пасвячэнні. Ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, 27 мая, Папа ўзначаліць урачыстую святую Імшу, а праз дзесяць дзён, 7 чэрвеня, прыме ўдзел у працэсіі Божага Цела вуліцамі горада.

Ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла 29 чэрвеня Святы Айцец уручыць паліі новым арцыбіскупам.

 
© 2003-2024 Catholic.by