У Ватыкане прадстаўлена праца аб «герменеўтыцы безупыннасці» Бэнэдыкта XVI | Друк |
Святы Айцец
23.05.2012 13:30

22 мая 2012 г. у Ватыкане была прэзентавана кніга «„Ключы“ Бэнэдыкта XVI да інтэрпрэтацыі Другога Ватыканскага Сабору». Гэта калектыўная праца, у якой разгледжаны разнастайныя аспекты так званай «герменеўтыкі безупыннасці», якую выкарыстоўвае цяперашні Папа для разумення Сабору.

Падчас прэзентацыі адзін з аўтараў узгаданай кнігі кардынал Вальтэр Брандмюлер, які раней узначальваў Папскі камітэт гістарычных навук, між іншым, падкрэсліў, што неабходна прымаць да ўвагі розны статус асобных дакументаў Другога Ватыканскага Сабору. Напрыклад, Канстытуцыі маюць большую вагу, чым звычайныя дэкларацыі. А дэкрэты, хоць іх і трэба лічыць актуальным вучэннем Касцёла, тым не менш не змяшчаюць абавязковага дагматычнага вучэння.

 
© 2003-2024 Catholic.by