Бэнэдыкт XVI духоўна яднаецца з удзельнікамі Першага ўсеўкраінскага эўхарыстычнага кангрэса | Друк |
Святы Айцец
28.05.2012 10:18

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI моліцца за ўдзельнікаў Першага ўсеўкраінскага эўхарыстычнага кангрэса. Аб гэтым паведаміў Пантыфік у пасланні кардыналу Анджэла Камастры, які стане яго спецыяльным прадстаўніком на закрыцці гэтага форуму. Кангрэс праходзіць з 26 мая па 3 чэрвеня ў Кіеве і Львове на тэму «Езус Хрыстус учора, сёння і навякі той жа».

Праз Папскага вікарыя кардынала Камастры Пантыфік вітае Мітрапаліта Львоўскага Мечыслава Макшыцкага, іншых біскупаў, усіх духоўных асоб і вернікаў. Святы Айцец заклікае ўсіх, хто верыць у Хрыста, захоўваць запаведзь любові ў іх паўсядзённым жыцці і даручае Божай апецы львоўскіх католікаў, якія адзначаюць 600-годдзе Мітраполіі.

 
© 2003-2024 Catholic.by