Бэнэдыкт XVI адзначае 35-годдзе біскупскага пасвячэння | Друк |
Святы Айцец
28.05.2012 16:00

28 мая спаўняецца 35 гадоў з дня прыняцця біскупскай сакры цяперашнім папам Бэнэдыктам XVI. Менавіта ў гэты дзень у 1977 г. прафесар Рэгенсбургскага ўніверсітэта кс. Ёзаф Ратцынгер прыняў біскупскае пасвячэнне ў мюнхенскім архікатэдральным касцёле.

Біскупскім дэвізам з’яўляюцца словы «Cooperatores veritates» («Супрацоўнікі праўды»). Сам Пантыфік тлумачыў выбар дэвізу наступным чынам: «Я выбраў два словы з Трэцяга Паслання св. Яна: „супрацоўнікі праўды”, перш за ўсё таму, што, мне здавалася, яны найбольш прадстаўлялі працягласць, якая існавала паміж маёй папярэдняй пасадай і новым прызначэннем: нягледзячы на адметнасці, гаворка ішла аб адным і тым жа — ісці за праўдай і служыць ёй».

«У той момант, калі ў свеце пытанне „праўды” амаль знікла, бо здаецца вельмі вялікім для чалавека і без праўды ўсё разбураецца, гэты дэвіз мне здаваўся найбольш адпаведным нашаму часу, найбольш сучасным у добрым сэнсе гэтага слова», — прыводзіць словы будучага Пантыфіка Ватыканскае радыё са спасылкай на «L’Osservatore Romano».

 
© 2003-2024 Catholic.by