22 чэрвеня ў Ватыкане адбудзецца чуванне ў інтэнцыі Пантыфіка | Друк |
Святы Айцец
12.06.2012 12:25

У пятніцу 22 чэрвеня на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане адбудзецца малітоўнае чуванне ў інтэнцыі папы Бэнэдыкта XVI і яго Пантыфікату. Узначаліць малітву Папскі вікарый кардынал Анджэла Камастры.

Ініцыятарам чування, якое пройдзе ўжо ў восьмы раз, з’яўляецца рух сямейнай любові («Movimento dell’amore familiare»). Распачнецца яно а 21-й гадзіне па мясцовым часе.

 
© 2003-2024 Catholic.by