Пантыфік сустрэнецца з ахвярамі землятрусу на поўначы Італіі | Друк |
Святы Айцец
20.06.2012 14:24

У аўторак 26 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае тэрыторыі, якія нядаўна пацярпелі ад землятрусу на поўначы Італіі (рэгіён Эмілія-Раманья). Пантыфік затрымаецца ў касцёле Равэрэта дзі Нові, дзе 29 мая ў выніку прыроднай катастрофы загінуў мясцовы пробашч.

У праграме візіту — сустрэча з пацярпелымі, мясцовымі біскупамі, святарамі і прадстаўнікамі ўлады.

 
© 2003-2024 Catholic.by