Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане абнародавалі тэксты цэлебрацыі некаторых сакрамэнтаў для былых англіканаў
Святы Айцец
04.07.2012 12:34

Апостальская Сталіца абнародавала выданні двух першых літургічных абрадаў для былых англіканаў — пахавання і сакрамэнту сужэнства. Гэта англіканскія тэксты, якія цяпер узбагачаюць літургію Каталіцкага Касцёла.

Падрыхтоўкай дадзеных тэкстаў займаецца супольная камісія Ватыкана і ардынарыятаў, якую ўзначальвае арцыбіскуп Джозаф Аўгустын ды Ноя ОР.

Персанальныя ардынарыяты — структуры для англіканаў, якія перайшлі ў Каталіцкі Касцёл, — створаны ў Англіі і Уэльсе, ЗША і ў Аўстраліі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.