«L’Osservatore Romano» пра кнігу арцыбіскупа Гуджэроцці | Друк |
Святы Айцец
10.07.2012 10:41

У італьянскіх кнігарнях з’явілася кніга арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, цяперашняга Апостальскага нунцыя ў РБ «Каўказ і наваколлі. Падарожжа да хрысціянства на памежжы». Раней іерарх прадстаўляў Ватыкан у Грузіі, Арменіі і Азербайджане.

Ватыканскае радыё са спасылкай на «L’Osservatore Romano» адзначае, што аўтар глыбока пазнаёміўся з мовамі, духоўнасцю, звычаямі і гісторыяй рэгіёна, для чаго была неабходна «асаблівая любоў». У кнізе арцыбіскупа Гуджэроцці апавядаецца аб гісторыі культуры, тэалогіі, літургіі і духоўнасці каўказскіх народаў. Іерарх адзначае асаблівае знаходжанне Арменіі і Грузіі «на памежжы хрысціянства» і адзначае, што, толькі ўлічваючы гэта, можна па-сапраўднаму зразумець культуры гэтых народаў.

Арцыбіскуп апавядае пра творы і жыццё двух выдатных прадстаўнікоў армянскага і грузінскага народаў: містыка Грыгорыя з Нарэка і паэта Шота Руставэллі. На думку аўтараў ватыканскай газеты, у арцыбіскупа Гуджэроцці атрымалася фундаментальна зразумець значэнне іх слоў і перадаць з дапамогай шматлікіх сінонімаў, лацінізмаў і неалагізмаў.

 
© 2003-2024 Catholic.by