Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёл адзначыў Марскую нядзелю
Святы Айцец
10.07.2012 11:38

У другую нядзелю ліпеня Каталіцкі Касцёл адзначыў так званы Дзень мора (марскую нядзелю), у які асаблівай малітвай ахінае працаўнікоў мора. Марское душпастырства было арганізавана невялікай групай людзей у Глазго (Вялікабрытанія) 3 кастрычніка 1920 г., каб духоўна і матэрыяльна дапамагчы католікам, якія працуюць на моры. А сам дзень святкуецца з 1975 г.

Папская рада пастырства падарожнікаў і мігрантаў публікуе да гэтага дня спецыяльнае пасланне. Сёлета ў ім у чарговы раз падкрэсліваецца, што Касцёл памятае пра «людзей мора» і змагаецца за іх правы.

«Новыя порты будуюцца далёка ад гарадоў, караблі хутка адплываюць, а экіпаж рэдка сыходзіць з іх на зямлю, — адзначаецца ў пасланні. — Таму  людзі мора часта застаюцца незаўважнымі для грамадства, толькі калі СМІ не зацікавяцца імі ў сувязі з нападзеннямі піратаў ці крушэннем карабля. Аднак працаўнікі мора і іх сем’і не з’яўляюцца незаўважнымі для Бога і Касцёла. (…) Праз штогадовае святкаванне Марской нядзелі мы хочам, каб нашыя хрысціянскія супольнасці і ўсё грамадства даведалася, што маракі прычыняюцца да паляпшэння якасці нашага жыцця, а таксама каб выказалі ўдзячнасць за іх працу і ахвярнасць».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.