Папа падчас канцэрта ў Кастэль Гандольфа: адкрытасць на прыгажосць Бога матывуе да добрых справаў | Друк |
Святы Айцец
13.08.2012 12:01

Адкрытасць на прыгажосць Бога дае чалавеку супакой і матывуе яго да многіх высакародных справаў. Аб гэтым казаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на заканчэнне канцэрта, які адбыўся вечарам 11 жніўня ў Кастэль Гандольфа. Перад Папам выступіў знакаміты нямецкі віяланчэліст Томас Бэкман і хор.

«Адкрытасць на боскую прыгажосць і жыццёвую сілу Стварыцеля дапамагае нам узрастаць, — адзначыў Папа. — Артысты дзейнічаюць на карысць дабра, уключаюцца ў дапамогу і падтрымку патрабуючых. Яны перадаюць дабро, якое атрымалі ў дар. І дзякуючы гэтаму чалавек узрастае, усведамляе прысутнасць і дзейнасць свайго Стварыцеля».

Гэтым самым Пантыфік узгадаў пра акцыю дапамогі Томаса Бэкмана людзям, што засталіся без даху над галавой. Віяланчэліст распачаў гэтую акцыю ў 1993 г., а з цягам часу стаў супрацоўнічаць з «Карытас». Сёння акцыя праводзіцца ў больш за 100 гарадах Германіі. Канцэрт у Кастэль Гандольфа адбыўся з нагоды 90-годдзя «Карытас» у Ратысбоне.

 
© 2003-2024 Catholic.by