Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец павіншаваў ініцыятыву «Духоўнае ўсынаўленне»
Святы Айцец
17.08.2012 12:50

Бэнэдыкт XVI скіраваў тэлеграму да ўдзельнікаў 301-й пешай пілігрымкі з Варшавы ў Чэнстахову з нагоды 25-й гадавіны паўстання ініцыятывы ў абарону жыцця пад назвай «Духоўнае ўсынаўленне ненароджаных». Гэта малітва, якая доўжыцца дзевяць месяцаў з намерам абараніць жыццё ва ўлонні маці, якому пагражае небяспека.

Тэкст паведамлення быў прачытаны арцыбіскупам Варшаўскім кардыналам Казімежам Нычам падчас св. Імшы для пілігрымаў перад санктуарыем на Яснай Гары.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, у сваім пасланні Святы Айцец выказаў удзячнасць людзям, прымаючым удзел у гэтай ініцыятыве, якія з глыбокай верай садзейнічаюць евангельскім каштоўнасцям жыцця і любові, супрацьстаяць пагрозе абортаў, эўтаназіі, распушчанасці і паталогій сямейнага жыцця. Бэнэдыкт XVI выказаў спадзяванне, што гэтая справа пранікне глыбока ў сэрцы шматлікіх людзей, якія падтрымаюць дзяцей, чыё жыццё знаходзіцца пад пагрозай аборту. Папа ўпэўнены, што яна дасць магчымасць людзям сустрэць Хрыста ў кожным ненароджаным дзіцяці.

25-годдзе ініцыятывы праходзіць пад дэвізам «Касцёл — дом жыцця». Яна нарадзілася ў 1987 г. у Варшаве, у групе, звязанай з душпастырствам пілігрымак да Маці Божай Чэнстахоўскай. Пазней ініцыятыва распаўсюдзілася па ўсёй Польшчы, а затым і за мяжой.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме