Святы Айцец: візіт Патрыярха ў Польшчу абудже надзею на будучыню | Друк |
Святы Айцец
20.08.2012 08:42

19 жніўня падчас агульнай аўдыенцыі ў Кастэль Гандольфа Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся з прывітальным словам да Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які знаходзіўся ў той час з візітам у Польшчы.

З прызнаннем Пантыфік выказаўся адносна паслання народам Польшчы і Расіі, якое 17 жніўня падпісалі Патрыярх Кірыл і арцыбіскуп Юзаф Міхалік. «Гэта важная падзея, якая абуджае надзею на будучыню», — адзначыў Папа.

Пасланне сцвярджае аб жаданні будаваць братэрскую еднасць і аб супрацоўніцтве католікаў і праваслаўных у справе распаўсюджвання евангельскіх каштоўнасцяў.

 
© 2003-2024 Catholic.by