Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: адкрыем нанова прыгажосць сакрамэнту Эўхарыстыі
Святы Айцец
20.08.2012 09:16

19 жніўня традыйная малітва «Анёл Панскі» з Пантыфікам прайшла ў летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа. Папа звярнуўся да вернікаў з заклікам нанова адкрыць для сябе прыгажосць Эўхарыстыі.

«Евангелле на гэтую нядзелю з’яўляецца фінальнай і кульмінацыйнай часткай прамовы Езуса ў сінагозе Кафарнаума пасля таго, як Ён накарміў тысячы людзей пяццю хлябамі і двума рыбамі. Езус адкрыў сэнс гэтага цуду і што час абяцанняў надышоў: Бог Айцец, які манай карміў ізраіліцянаў на пустыні, цяпер паслаў Яго, Сына, як Хлеб вечнага жыцця, і гэтым хлебам з’яўляецца яго цела, яго жыццё, ахвяраванае за нас», — адзначыў Пантыфік.

«Гаворка ідзе пра тое, каб прыняць Яго з верай, не рабіць праблему з Яго чалавечнасці; але „есці Ягонае цела і спажываць Ягоную кроў” (пар. Ян 6,54), для таго, каб атрымаць поўню жыцця. Відавочна, што гэтыя словы былі прамоўлены не для таго, каб выклікаць прызнанне. Езус ведаў аб гэтым і прамаўляў словы з пэўнай інтэнцыяй; і сапраўды гэта быў крытычны момант, паварот у яго публічнай місіі. Народ і нават самі вучні былі ў захапленні ад Яго, калі чыніў цуды; і нават памнажэнне хлябоў і рыбы было для іх адкрыццём Месіі, бо адразу пасля цуду натоўп пажадаў узвысіць Езуса і абвясціць каралём Ізраэля. Але не ў гэтым заключалася воля Хрыста, які менавіта сваёй доўгай прамовай пагасіў энтузіязм і справакаваў многія рознагалоссі. Ён, калі тлумачыў вобраз хлеба, сцвярджаў, што быў пасланы, каб ахвяраваць сваё жыццё, і хто хоча наследаваць Яго, павінен паяднацца з Ім асабістым і глыбокім чынам, прымаючы ўдзел ў яго ахвяры любові. Таму падчас Апошняй Вячэры Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі: каб Яго вучні маглі мець любоў і як адно цела паяднанае з Ім, працягваць у свеце Яго таямніцу збаўлення», — патлумачыў Святы Айцец.

«Дарагія сябры, дазволім сабе па-новаму здзівіцца словамі Хрыста: Ён, зерне пшаніцы, кінутае ў глебу гісторыі, першы плён новага чалавецтва, вызваленага з граху і смерці. Адкрыем нанова прыгажосць сакрамэнту Эўхарыстыі, які выражае ўсю пакору і святасць Бога: яго прыніжэнне падзяліла сусвет, каб унутрана прымірыць яго ў любові», — прыводзіць словы Папы Ватыканскае радыё.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.