Бэнэдыкт XVI наведае Ліван нягледзячы на небяспечную сітуацыю ў Сірыі | Друк |
Святы Айцец
21.08.2012 13:35

Гаворкі пра адмену або перанос папскага візіту ў Ліван не вядзецца. Па словах мараніцкага арцыбіскупа Камілле Заідана, нягледзячы на грамадзянскую вайну ў Сірыі, падрыхтоўка да візіту Бэнэдыкта XVI працягваецца, а пытанне небяспекі Святога Айца пад кантролем.

Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі SI таксама пацвердзіў, што «з боку Ватыкана няма ніякіх сумненняў адносна папскага падарожжа ў Ліван». Святар паведаміў, што ў Бейрут ужо паляцеў папамабіль, якім Пантыфік будзе карыстацца падчас пілігрымкі. Адбудзецца яна 14–16 верасня.

 
© 2003-2024 Catholic.by