Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ўзначаліў святую Імшу з удзелам сваіх былых студэнтаў
Святы Айцец
03.09.2012 11:51

Раніцай 2 верасня папа Бэнэдыкт XVI узначаліў святую Імшу, якая прайшла ў Кастэль Гандольфа ў рамках традыцыйнай сустрэчы Кола вучняў прафесара Ратцынгера — аб’яднання былых студэнтаў, у якіх Пантыфік выкладаў, будучы прафесарам рэгенсбургскага ўніверсітэта. У гаміліі Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што Закон, які Ізраэль атрымаў ад Бога, — гэта закон, які дае сапраўдную мудрасць.

«Гаворка ідзе пра дар, якому трэба радавацца. Гэта не плён уласнай геніяльнасці, які можа прывесці да трыумфалізму», — падкрэсліў Святы Айцец. «Мы атрымалі мудрасць, якая з’яўляецца праўдай, мы ведаем, як жыць і паміраць, бо Хрыстус — гэта жыццё і праўда. Тут няма месца для ніякага трыумфалізму, але толькі для радасці і ўдзячнасці за атрыманы дар», — сказаў Бэнэдыкт XVI.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, Папа звярнуў увагу на небяспеку таго, што з цягам часу чалавечыя звычаі злучыліся з Божымі дарамі, але адначасова схавалі мудрасць, якую падарыў Бог. Гэта, на думку Святога Айца, можа прывесці Касцёл да трыумфалізму, праслаўлення самога сябе. «Так, у гэтай фазе мы бачым толькі тое, што зрабілі мы, і не знаходзім больш радасці веры. Мы не можам сказаць, што гэта Бог нас навучыў праўдзе і таму, што такое чалавек», — адзначыў Пантыфік.

Святы Айцец падкрэсліў, што сёння такое перамешванне адбылося паміж паняццямі праўды і неталерантнасці. «Казаць аб тым, што маю праўду, азначае быць неталерантным», — адзначыў Папа і дадаў, што нельга казаць: «валодаю праўдай», бо гэта мы належым праўдзе, якая з’яўляецца нечым жывым. «Праўда, якою з’яўляецца Хрыстус, прыйшла да нас у Эўхарыстыі і ўвайшла ўнутр нас, каб ачысціць ад нашай беднасці, эгаізму і бачання хрысціянства толькі ў якасці сістэмы звычаяў», — сказаў Бэнэдыкт XVI. Пантыфік падкрэсліў, што неабходна нанава навучыцца дазволіць праўдзе весці нас, і такім чынам з нашай дапамогай яна зможа заззяць дзеля збаўлення свету.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме